Тыдзень роднай мовы пройдзе з 19 да 23 верасня

Дата: 15 сентября 2022 в 14:24
77 просмотров

Тыдзень роднай мовы «Якая ты дарагая мне, мая родная мова!» пройдзе з 19 да 23 верасня, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.
Тыдзень роднай мовы прадугледжвае мноства самых разнастайных мерапрыемстваў — ад выстаў, анлайн-чэленджу «Льецца мова» і творчага марафону «Мова родная — мова модная» да паказу адзення «Будзь у трэндзе» і анлайн-акцыі «Натхнёныя Бацькаўшчынай», дзе можна будзе пазнаёміцца з відэасюжэтамі аб знакамітых беларусах, падрыхтаванымі навучэнцамі ўстаноў адукацыі. Уласна кажучы, прысвечаныя тыдню роднай мовы мерапрыемствы стартуюць ужо загадзя: сёння адбудзецца рэспубліканская дыктоўка, прымеркаваная да Дня народнага адзінства. З тэкстам дыктоўкі можна пазнаёміцца на нацыянальным партале https:// adu.by/ru/, а яго трансляцыя пачнецца ў 13.30.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.